Парашэнка: Узровень пагрозы расійскага ўварвання беспрэцэдэнтна высокі

Прэзідэнт Украіны асцерагаецца ваеннага ўварвання РФ. Пётр Парашэнка мае намер абмеркаваць сітуацыю, якая склалася, з прэзідэнтам ЗША Абамам і канцлерам ФРГ Меркель напярэдадні сустрэчы групы G7, паведамляе www.dw.de



Пётр Парашэнка


Напярэдадні саміту "вялікай сямёркі" ў Германіі прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў аб "беспрэцэдэнтна высокім узроўні пагрозы расійскага ўварвання".

На штогадовай прэс-канферэнцыі ў Кіеве ў пятніцу, 5 чэрвеня, Парашэнка паведаміў, што ў сувязі з пагрозай у зоне баявых дзеянняў размешчаны больш за 50 тысяч украінскіх вайскоўцаў, абаронныя прадпрыемствы краіны пераведзены на працу ў тры змены.

Прэзідэнт Украіны абвясціў аб намеры да адкрыцця сустрэчы групы G7 абмеркаваць сітуацыю, якая склалася, з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамай і канцлерам ФРГ Ангелай Меркель па тэлефоне.

Мяркуецца, што Украіны стане адной з асноўных на саміце "вялікай сямёркі" ў Баварыі.

На прэс-канферэнцыі Парашэнка абвінаваціў сепаратыстаў у парушэнні мінскіх пагадненняў. Ён паведаміў, што пазіцыі ўкраінскіх узброеных сіл пад Мар'інкай штурмавалі ад 500 да 1000 узброеных сепаратыстаў.

"Цяпер Мар'інка цалкам вызвалена ад дыверсантаў, затрыманыя 12 чалавек, у тым ліку адзін грамадзянін Расіі", — сказаў Парашэнка, перадае ўкраінская навінавая служба ТСН.

Агенцтва УНІАН звяртае ўвагу на тое, што кіраўнік украінскай дзяржавы назваў пытанне аб адлучэнні Данбаса "правакацыяй". "Я, як прэзідэнт, як вярхоўны галоўнакамандуючы, як гарант Канстытуцыі з'яўляюся гарантам тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Ніколі не дапушчу рэферэндуму з пытаннем аб адлучэнні Данбаса", — заявіў Парашэнка.

Ён назваў вяртанне Крыму "звышскладанай задачай". "Але кожны дзень і кожную хвіліну мы будзем рабіць усё, каб вярнуць Крым Украіне", — падкрэсліў прэзідэнт.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: