Парашэнка заявіў аб пераходзе Украіны да плана «Б»: уводзіцца ваеннае становішча

Тэрарысты на Данбасе не пагадзіліся на мірны план украінскіх уладаў, таму сілы АТА пераходзяць да плана «Б». Аб гэтым Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў сёння на сустрэчы з пазафракцыйнымі дэпутатамі.



Кіраўнік краіны адзначыў, што перамір'е і перамовы не далі выніку, таму ўлады Украіны для навядзення парадку на ўсходзе ўвядуць ваеннае становішча ў Данецкай і Луганскай абласцях і пачнуць актыўныя антытэрарыстычныя дзеянні.

Па словах, Парашэнка гэта будзе «вайна новага тыпу»  сілы АТА не будуць весці масавых баявых аперацый, тым не менш, «тэрарысты панясуць масавыя страты»
 
 
Афіцыйна Прэзідэнт Украіны абвесціць аб новай фазе АТА сёння вечарам пасля пасяджэння СНБА, на якім, уласна, і будуць прынятыя неабходныя рашэнні.
 
 
Акрамя таго, на сустрэчы з дэпутатамі Парашэнка паведаміў, што зусім незадаволены працай Кабінета міністраў, а таму ва ўрадзе будуць праведзены «сур'ёзныя замены». Ён таксама адзначыў, што ў бліжэйшы час на парадку дня новых уладаў Украіны  —  правядзенне пазачарговых парламенцкіх выбараў і ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю Украіны.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: