Парашэнка паабяцаў ліквідаваць базу расійскага флоту ў Севастопалі

Парашэнка вырашыў выкрасліць з Канстытуцыі Украіны артыкул, які дапускае базаванне расійскага флоту ў Севастопалі.
іnpress.ua

іnpress.ua

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў ходзе штогадовага паслання Вярхоўнай радзе распавёў пра лёс базы Чарнаморскага флота ў Севастопалі ў выпадку вяртання Крыма Украіне. Паводле яго слоў, узгадванне базы расійскага ВМФ будзе выкраслена з украінскай Канстытуцыі.

«З Канстытуцыі прапануецца выкрасліць норму, якая дазваляе базаванне Чарнаморскага флоту ва Украіне. Пасля таго, як вернем Крым, расійскай базы ў Севастопалі больш не будзе!» — заявіў украінскі прэзідэнт, звяртаючыся да дэпутатаў Рады.

Гаворка ідзе пра арт. 14 пераходных палажэнняў Канстытуцыі Украіны, які даваў прававую базу для базавання Чарнаморскага флоту Расіі ў Севастопалі. У адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі Украіны на тэрыторыі краіны «не дапускаецца размяшчэння замежных ваенных баз». Аднак пераходныя палажэнні дапускаюць выключэнне з асноўнага тэксту дакумента. «Выкарыстанне існуючых ваенных баз на тэрыторыі Украіны для часовага знаходжання замежных ваенных фарміраванняў магчыма на ўмовах арэнды ў парадку, вызначаным міжнароднымі дагаворамі Украіны, ратыфікаванымі Вярхоўнай радай Украіны», — гаворыцца ў гэтым артыкуле пераходных палажэнняў.

Аб планах выключыць з Канстытуцыі гэты артыкул, які дапускаў арэнду ваеннай базы ў Севастопалі Чарнаморскім флотам, Кіеў заяўляў і раней. Пра гэта, у прыватнасці, гаварыла прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Вярхоўнай радзе Ірына Луцэнка ў пачатку верасня, прадстаўляючы праект паправак у Канстытуцыю.

Таксама папраўкі Парашэнка маюць на ўвазе замацаванне ў Канстытуцыі Украіны курсу на еўраатлантычную інтэграцыю і ўступленне ў НАТО.

Паводле РБК

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: