Парламент Эстоніі прыняў рэзалюцыю, якая асуджае расійскую інтэрпрэтацыю гісторыі

Эстонскі парламент прыняў у сераду рэзалюцыю «Аб гістарычнай памяці і фальсіфікацыі гісторыі», у якой, сярод іншага, асуджаецца расійская інтэрпрэтацыя гістарычных падзей, якія папярэднічалі Другой сусветнай вайне.
Зала пасяджэнняў Рыйгікогу. Аўтар: Кен Мюрк / ERR

Зала пасяджэнняў Рыйгікогу. Аўтар: Кен Мюрк / ERR

З прысутных на пасяджэнні дэпутатаў 72 прагаласавалі за прыняцце рэзалюцыі. Супраць прагаласаваў толькі адзін прадстаўнік Цэнтрысцкай партыі, яшчэ шэсць дэпутатаў ад яе не прынялі ўдзелу ў галасаванні.

У прэамбуле рэзалюцыі асуджаецца пакт Молатава-Рыбентропа разам з яго сакрэтнымі пратаколамі, за падпісаннем якога рушыла ўслед «акупацыя краін Балтыі і падзел Польшчы двума таталітарнымі рэжымамі, што стала важнай перадумовай пачатку Другой сусветнай вайны», і згадваецца дэкларацыя Рыйгікогу (парламента) ад 14 лютага 2012 года, у якой была асуджаная «рэпрэсіўная палітыка Савецкага Саюза і нацыянал-сацыялістычнай Германіі, а таксама дзейнасць асоб, якія на службе згаданых рэжымаў здзейснілі злачынства супраць чалавечнасці».

У рэзалюцыі выказваецца падтрымка Польшчы і іншых еўрапейскіх краінам, якіх «Расія апошнім часам адносіць да вінаватых развязвання Другой сусветнай вайны» і асуджаюцца «спробы расійскіх уладаў перапісаць гісторыю, адмаўляючы ролю Савецкага Саюза як аднаго з галоўных ініцыятараў Другой сусветнай вайны і перакладаючы адказнасць на ахвяраў агрэсіі».

У рэзалюцыі падкрэсліваецца, што Другая сусветная вайна стала магчымай як прамое следства падпісання пакта Молатава-Рыбентропа паміж СССР і Германіяй, а фашысцкая Германія, камуністычны Савецкі Саюз і іншыя таталітарныя рэжымы вінаватыя ў нябачаных па маштабах у гісторыі чалавецтва масавых забойствах, дэпартацыях і пазбаўленні жыцця і волі.

Рыйгікогу заклікаў урад Эстоніі падтрымліваць захаванне аўтэнтычнай гістарычнай памяці як у Эстоніі, так і ва ўсім свеце, і падкрэсліў неабходнасць распавядаць у агульнаадукацыйных школах Эстоніі аб злачынствах таталітарных рэжымаў і небяспеках, якія пагражалі дэмакратыі ў ходзе гісторыі, уключыўшы гэтыя тэмы ў навучальныя праграмы.

У рэзалюцыі таксама ўтрымліваецца заклік падтрымліваць праекты, увекавечваць памяць ахвяр таталітарных рэжымаў.

У тлумачальнай запісцы да рэзалюцыі адзначаецца, што падставай для яе прыняцця сталі правакацыйныя заявы расійскіх уладаў з нагоды пачатку Другой сусветнай вайны, скажэнне гістарычных фактаў у інтарэсах вялікадзяржаўнай ідэалогіі і арганізаванымі для гэтых мэтаў агрэсіўнымі кампаніямі ў сродках масавай інфармацыі. На думку аўтараў рэзалюцыі, апраўдваючы пакт Молатава-Рыбентропа і сакрэтныя пратаколы да яго, Расія стварае сабе аснову для працягу агрэсіўнай знешняй палітыкі ў адносінах да суседніх краін і ўсяго заходняга свету.

Паводле err.ee

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: