Партрэт Вітольда Ашурка з'явіўся ля помніка «Змагарам за Вольную Беларусь» у Саўт-Рыверы

У Саўт-Рыверы, штат Нью-Джэрсі, беларуская дыяспара ўшанавала памяць палітзняволенага Вітольда Ашурка, пра смерць якога ў шклоўскай калоніі стала вядома 21 траўня.
Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева

Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева

30 траўня мінула 9 дзён з дня смерці Вітольда Ашурка. У гэты дзень беларусы Нью-Джэрсі наведалі манумент «Беларускім Змагарам за Вольную Беларусь» у Саўт-Рыверы і ўшанавалі памяць палітвязня. 

«Барацьбіты за незалежнасць Беларусі гінуць, як і стагоддзе назад. Вечная памяць закатаванаму насмерць Вітольду Ашурку — сапраўднаму Змагару за свабоду Радзімы. Яго імя вартае таго, каб знаходзіцца на помніку "Змагарам за Вольную Беларусь"!» зазначаюць беларусы Нью-Джэрсі.

Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: