Партыя сказала «трэба»: у Польшчы міністраў прымусяць аддаць прэміі

Найбольшая прэмія склала каля 20 тысяч еўра на аднаго міністра, найменшая — 15,5 тысячы еўра. Але ж у палітыку ідуць не дзеля грошай, перакананы польскі прэзідэнт.

Яраслаў Качыньскі на прэс-канфэрэнцыі. Фота PAP/Radek Pietruszka

Старшыня кіруючай у Польшчы кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць» (ПіС) Яраслаў Качыньскі заявіў, што ў палітыку не ідуць дзеля грошай, таму грамадства чакае ад палітыкаў сціпласці. Пра гэта Качыньскі, якога называюць «чалавекам нумар адзін» у Польшчы, сказаў на адмысловай прэс-канферэнцыі ў Варшаве.

Паводле словаў Яраслава Качыньскага, партыя прыняла рашэнне, згодна з якім міністры і дзяржаўныя сакратары, якія з’яўляюцца палітыкамі, прызначанымі паводле палітычнага ключа, а не службовымі асобамі, перададуць атрыманыя прэміі на дабрачынныя мэты ў польскую каталіцкую арганізацыю «Caritas».

«Мэтай палітыкі не з’яўляецца ўзбагачэнне палітыкаў, таму мы прынялі адпаведныя рашэнні — з гэтага моманту будзе значна сціплей, чым было да гэтага часу», — сказаў лідар партыі.

Акрамя таго, неўзабаве ПіС запрапануе зніжэньне зарплаты дэпутатаў парламенту на 20% і адмену дадатковых фінансавых прэмій для старшыняў дзяржаўных кампаній.

Нядаўна польскія СМІ паведамілі, што ў канцы мінулага году міністры ды іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі ўраду атрымалі высокія прэміі. Агулам на прэміі было выдаткавана некалькі мільёнаў злотых. Найбольшая прэмія склала 82 тысяч 100 злотых (каля 20 тысяч еўра) — яе атрымаў тагачасны міністр унутраных спраў Мар'юш Блашчак. Найменшую прэмію ў памеры 65 тысяч 100 злотых (15 тысяч 500 еўра) атрымала некалькі міністраў, а таксама тагачасны прэм'ер Беата Шыдла.

 www.radyjo.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: