Партыя Зяленскага агучыла, каго прапануе спікерам Вярхоўнай Рады

Партыя «Слуга народа» будзе вылучаць Дзмітрыя Разумкава на пасаду старшыні Вярхоўнай Рады, а на пасаду віцэ-спікера — Руслана Стэфанчука. Пра гэта ў камэнтары карэспандэнту Радыё Свабода заявіў старшыня партыі Дзмітрый Разумкаў.

Дзмітрый Разумкаў

Дзмітрый Разумкаў

Таксама, паводле яго слоў, месцы ва ўрадзе пераможцы выбараў яшчэ не размяркоўвалі.

«Я думаю, што ў першыя дні дзейнасці Вярхоўнай Рады мы выйдзем з поўным пералікам прапаноў на ўсе пасады — як прэм’ер-міністра, так і будучага ўраду», — сказаў Разумкаў.

Паліттэхнолаг Дзмітрый Разумкаў быў галоўным публічным дарадцам Уладзіміра Зяленскага падчас выбарчай кампаніі. Ён сын заўчасна памерлага памочніка былога прэзідэнта Леаніда Кучмы Аляксандра Разумкава.

Прапрэзідэнцкая партыя «Слуга народа» атрымала па выніках датэрміновых выбараў больш за 250 мандатаў дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Гэтага дастаткова, каб сфармаваць уладную фракцыю самастойна, без саюзнікаў. Выбары ў парламент Украіны прайшлі 21 ліпеня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: