Парыж: год пасля трагедыі

Год таму атака тэрарыстаў у Парыжы пазбавіла жыцця 130 чалавек, каля 400 было паранена. Пра тое, як за гэты год змянілася Францыя, распавядае французскі журналіст Аляксандр Чукаеў.

Паліцэйскі на варце ля «Батаклана» Фота: REUTERS)

Паліцэйскі на варце ля «Батаклана» Фота: REUTERS)


За год пасля тэрактаў 13-га лістапада ў свеце адбылася шмат рэзанансных рэчаў. Адна толькі перамога Трампа чаго каштуе! Ці ўзгадвае сёння Францыя пра самы вялікі тэракт у сваёй гісторыі?

Увогуле 13 лістапада 2015-га таксама лічыцца самай вялікай вайсковай падзеяй у Францыі пасля Другой сусветнай вайны. Таму натуральна пра гэтую дату памятаюць. У прынцыпе ўсе пагаджаюцца, што 13 лістапада назаўжды застанецца часткай калектыўнай нацыянальнай памяці. Гэта як 11 верасня ў ЗША. Дасюль тэрарысты забівалі тых, хто не падабаецца па палітычных поглядах, рэлігійных перакананнях. А тут раптам ўсе зразумелі — цяпер ахвярамі тэрарыстаў можа быць кожны.

Для ЗША падзеі 11 верасня мела буйныя знешнепалітычныя наступствы. Гутарка пра інтэрвенцыю амерыканцаў ў Ірак і ў Афганістан. А для Францыі?

У Францыі падзеі 13 лістапада 2015-га ўспрымаліся не так, як ў ЗША ў верасні 2001-га. Тут лічыцца, што тэрарысты рабілі замах не на дзяржаву, а на стыль жыцця французаў, на вольную атмасферу Парыжу, які, як вядома, ёсць “святам, што заўжды з табой”. Адказам на тэракты стала дэманстратыўнае наведванне парыжанамі вялікіх канцэртных залаў кшталту “Батаклан”. У гэтым плане ніхто асабліва не звяртае увагу на тое, што Францыя год таму даслала авіяносец да берагоў Сірыі для барацьбы з Ісламскай дзяржавай. Тым больш ніякай асаблівай ролі ён там не адыгрывае.

Ці ўсе дэталі тэрактаў 13 лістапада вядомыя спецслужбам? 

На жаль не. Непасрэдных выканаўцаў тэрактаў паліцыя знайшла, аднак дасюль не вядомы іх каардынатар. Вядома, што забойцаў натхняў нейкі чалавек ў апараце кіраўніцтва Ісламскай дзяржавы, які зараз знаходзіцца ў Масуле і мае мянушку  “Абу Ахмед”. Хто гэта дакладна, дасюль невядома. Затое ёсць чуткі, што ён таксама адказвае за ўвесь французскі накірунак. Значыць пагроза тэрактаў захоўваецца.

Пасля атак 13 лістапада ў Францыі было ўведзена надзвычайнае становішча. Гэта трошкі дзіўна з улікам таго, што за ўмовах паліцэйскага стану пазней, у чэрвені, адбылося такое вялікае мерапрыемства як Чэмпіянат Еўропы па-футболе. Можа надзвычайнае становішча — гэта фармальнасць?

Знешне надзвычайны рэжым адчуваўся толькі ў першы час, калі на вуліцы сапраўды адправілі шмат паліцыі, якія ахоўвалі публічныя аб’екты і патрулявалі вуліцы. Гэта, дарэчы, сапраўды дапамагло ў барацьбе з вулічным крыміналам. Пасля паліцэйскія пасты пачалі прыбіраць з вуліц і знешне цяпер быццам нічога не сведчыць пра тое, што ў Францыі асаблівы рэжым. Аднак гэта не фармальнасць. Стала больш вобшукаў на уваходах у метро, гандлёвыя цэнтры, іншыя буйныя аб’екты. Акрамя таго паліцыя і сілавікі атрымалі больш шырокія паўнамоцтвы. Некаторыя, як след, пачалі весці сябе больш нахабна.

Вясной Францыя абірае новага прэзідэнта. Тое, што адбылося год таму паўплывае на настроі выбаршчыкаў?

Тэракты 15 лістапада адбыліся па слядах нападу на рэдакцыю выдання “Charlie Hebdo” у студзені. Падаецца, што тады прэзідэнт-сацыяліст Аланд вырашыў зрабіць піяр на забойстве карыкатурыстаў. Ён урачыста абвясціў вайну тэрарыстам. Аднак не прайшло і паўгода, як тэрарысты арганізавалі новыя і больш жудасныя атакі. Гэта моцна ўдарыла па прэстыжу гаспадара Елісейскага палацу. Практычна дасюль сацыялісты не могуць вярнуць сябе рэйтынгі, які мелі на пачатку 2015-га. І наўрад ці ўжо вернуць.

Акрамя таго пасля тых тэрактаў быў створаны корпус дапамогі МУС ў барацьбе з тэрарыстамі. Натуральна туды адразу запісаліся ісламафобы, якія галасуюць за Нацыянальны Фронт Марын Ле Пэн. НФ стаў успрымацца як больш-менш адэкватная партыя. Гэта вельмі кепска. Нават перспектыва  прыходу НФ да ўлады ў наступным годзе справакуе моду на радыкальны іслам сярод маладых французскіх мусульман, што можа прывесці да новых тэрактаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: