Пасажыры арабскай авіякампаніі падчас палёту захварэлі на невядомую хваробу

Каля 100 пасажыраў самалёта авіякампаніі Emirates, які прызямліўся ў міжнародным аэрапорце імя Джона Кэнэдзі ў Нью-Ёрку, паскардзіліся на дрэннае самаадчуванне.
Самалёт з Дубая ў Нью-Ёрк змясцілі ў карантын, бо сто пасажыраў раптам занядужалі. Усяго на борце знаходзяцца каля 500 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Самалёт вылецеў з Дубая і прыбыў у Нью-Ёрк у сераду ў 09:10 па мясцовым часе. Па прыбыцці ў Нью-Ёрк борт на зямлі чакалі прадстаўнікі Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША і паліцыя.

Прычына дрэннага самаадчування пасажыраў на дадзены момант невядомая.

Паводле nn.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: