Пасля Кітая ЗША возьмуцца за ЕС — Трамп

ЗША зоймуцца гандлёвым пытаннем з ЕС пасля таго, як будзе пастаўлена кропка ў гандлёвым пагадненні з Кітаем.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп

Пасля заключэння пагаднення з Кітаем ЗША возьмуцца за ЕС. Дональд Трамп заявіў аб планах навесці парадак у гандлі з Еўрапейскім саюзам.

Па словах амерыканскага лідара, да гэтага пытання ён вернецца толькі тады, калі будзе пастаўлена кропка ў паўнавартасным гандлёвым пагадненні з Кітаем.

"Еўропа наступная. Я хачу скончыць з Кітаем да таго, як мы прыступім да Еўропы", — сказаў Трамп у чацвер, 30 студзеня, каментуючы падпісанне першай частцы здзелкі з Кітаем.

Трамп таксама адзначыў, што ў Злучаных Штатаў ніколі не было лепшых адносінаў з Кітаем, чым цяпер.

Нагадаем, 15 студзеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і віцэ-прэм'ер Кітая Лю Хэ падпісалі першую фазу гандлёвай здзелкі. Падчас падпісання другой часткі гандлёвага пагаднення будуць абмяркоўвацца пытанні тэхналогій і кібербяспекі.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: