Пасля выказванняў Макрона пра «ўкраінскія банды» МЗС Украіны выклікала французскага пасла

Пасла Францыі выклікалі ў МЗС Украіны пасля заявы французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона аб «украінскіх бандах». Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.
Мігранты на вуліцах Парыжа

Мігранты на вуліцах Парыжа

Гаворка ідзе пра інтэрв'ю прэзідэнта Францыі выданню Valeurs, якое было ўпершыню апублікавана 30 кастрычніка. Макрон, у прыватнасці, адзначыў, што ён у цэлым не супраць квот і легальнай эканамічнай міграцыі для запаўнення вакантных пасад. «Я аддаю перавагу легальным імігрантам з Гвінеі або Кот-д'Івуара [...] замест нелегальных украінскіх ці балгарскіх банд», — сказаў у інтэрв'ю прэзідэнт Францыі.

У МЗС Украіны распавялі, што французскі пасол пракаментаваў публікацыі і растлумачыў, што ў Парыжу няма прэтэнзій да грамадзян Украіны, «якія падарожнічаюць».

«Такім чынам, словы Макрона, якія тычацца праблематыкі міграцыі і законнага працаўладкавання, былі выдраны з кантэксту», — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага МЗС.

У ведамстве ўдакладнілі, што бакі пацвердзілі «поўнае разуменне і супрацоўніцтва» ў пытанні перамяшчэння грамадзян абедзвюх краін.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!