Пасля збіцця нацгвардзейцаў у інгушэй пачалі адбіраць зброю

27 сакавіка адбылася беспаспяховая спроба разагнаць мітынг у Магасе, сталіцы Інгушэціі. Пратэстоўцы адціснулі і збілі паліцыянтаў. Зараз паступаюць паведмленні аб тым, што ў мясцовага насельніцтва адбіраюць зброю.

Фота "праверак" захоўвання зброі

Фота "праверак" захоўвання зброі


Расгвардыя заявіла аб правядзенні ў Інгушэціі "планавай праверкі" ўмоваў захоўвання зброі пасля таго як адразу некалькі крыніц паведамілі аб паліцэйскіх рэйдах па адабранню зброі ў насельніцтва.

Пра рэйды ў Назрані, у прыватнасці, распавёў "Дажджу" старшыня савета тэйпаў інгушскага народу Малсаг Ужахаў, былы прэс-сакратар кіраўніка Інгушэціі і мясцовы тэлеграм-канал ФортангаORG.

Згодна з заявай Расгвардыі, праверка датычная 50 чалавек, у якіх пратэрмінаваныя дазволы.

Напрыканцы сакавіка ў Інгушэціі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць зменаў у мясцовы закон аб рэферэндуме і з патрабаваннем адстаўкі кіраўніцтва рэспублікі. Адна са спробаў разагнаць мітынг скончылася тым. што сілавікоў збілі мітынгоўцы. Адзін з мясцовых атрадаў ППС, які адмовіўся разганяць мітынг, быў расфарміраваны.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: