Пашынян паклікаў сваіх прыхільнікаў на мітынг у Ерэване 1 сакавіка

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсці на мітынг і шэсце ў Ерэване 1 сакавіка.
«Запрашаю ўсіх 1 сакавіка а 18:30 на плошчу Рэспублікі, дзе адбудзецца мітынг і шэсце», - напісаў Пашынян ў фэйсбуку. Пост набраў звыш 30 тысяч рэакцый.

Абстаноўка ў Арменіі абвастрылася 25 лютага пасля таго, як галоўны штаб узброеных сілаў краіны выпусціў заяву з патрабаваннем адстаўкі прэм'ер-міністра Пашыняна і ўрада.

Гэтая заява прагучала пасля пасля таго, як 24 лютага прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян па прапанове Пашыняна падпісаў указ аб звальненні Тырана Хачатрана з пасады першага намесніка начальніка галоўнага штаба УС Арменіі. Раней Хачатран паставіў пад сумнеў словы Пашыняна аб тым, што ў ходзе баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху "ракеты "Іскандэр" не падарваліся або ўзарваліся толькі на 10%".

Пашынян 25 лютага ў адказ на патрабаванне яго адстаўкі з боку Узброеных сіл Арменіі заявіў пра спробу ваеннага перавароту ў краіне і падаў прэзідэнту хадайніцтва аб звальненні Гаспарана.

26 і 27 лютага адбыліся сустрэчы прэзідэнта з начальнікам ГШ УС, прадстаўнікамі апазіцыі, парламенцкіх і пазапарламенцкіх сіл. У Ерэване апазіцыя праводзіць мітынг з патрабаваннем адстаўкі Пашыняна.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: