Пашынян распавёў, што да вайны ў Карабаху падштурхнула Арменія

Нікол Пашынян распавёў пра тое, што справакавала вайну ў Карабаху. Ён прызнаў, што Арменія рыхтавалася да вайны — і падштурхнула яе пачатак набыццём СУ-30СМ.
  Су-30СМ прыбылі ў Арменію, але поўнага ўзбраення не мелі. Фота: Мінабароны Арменіі

  Су-30СМ прыбылі ў Арменію, але поўнага ўзбраення не мелі. Фота: Мінабароны Арменіі

Вайну ў Нагорным Карабаху падштурхнула набыццё Арменіяй расійскіх знішчальнікаў СУ-30СМ. Пра гэта сказаў выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян, паведамляе korrespondent.net

«Мы рыхтаваліся да вайны, і падштурхнулі вайну. Закупіўшы звышсучасныя Су-30СМ, мы справакавалі вайну. Супернік назірае і бачыць, што ты ідзеш да рысы пераходу ад зброі 1980-х да зброі 2020 года», — сказаў Пашынян дэпутатам парламента падчас урадавай гадзіны.

Паводле яго слоў, праціўнік разумеў, што гэта правільнае месца для ўдару, каб "ты не паспеў перайсці гэтую рысу, застаўся на ўзроўні зброі 80-х гадоў".

«Удар быў нанесены тады, калі Су-30СМ прыбылі ў Арменію, але поўнага ўзбраення яшчэ не было», – растлумачыў выконваючы абавязкі прэм'ера.

Раней Пашынян прызнаў, што Арменія купіла ў Расіі самалёты Су-30СМ без ракет. Адказнасць за гэта прэм'ер-міністр усклаў на ранейшыя ўлады Арменіі.

Таксама Нікол Пашынян усумніўся ў эфектыўнасці расійскага ракетнага комплексу «Іскандэр». Паводле яго слоў, гэтыя ракеты або наогул не выбухалі, або дэманстравалі эфектыўнасць толькі 10%. Але пасля размовы з прэзідэнтам Расіі Пуціным Пашынян заявіў, што яго дэзінфармавалі наконт ракет «Іскандэр».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: