Паўтысячы ўкраінскіх вайскоўцаў учынілі самагубства па вяртанні з АТА

Такую статыстыку агучыў міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў у сваім артыкуле «Стратэгія гібрыднага міру» на сайце «Украінская праўда».
pravda.com.ua

pravda.com.ua


Паводле дадзеных вайсковай пракуратуры, на пачатак чэрвеня 2017 года зарэгістравана каля 500 выпадкаў самагубстваў удзельнікаў антытэрарыстычнай аперацыі пасля вяртання з зоны баявых дзеянняў, — сцвярджае кіраўнік украінскага МУС. 

Згодна Авакаву, ва Украіне статус удзельніка баявых дзеянняў маюць 280 тысяч украінцаў, што складае каля 0.7% насельніцтва краіны, уключна з дзецьмі і людзьмі пенсійнага ўзросту.  На ягоную думку, у такіх умовах Украіне варта рыхтаваць "Стратэгію гібрыднага міру". 

Агульнапрызнаны міжнародны стандарт з вайсковых канфліктаў — 90–95% удзельнікаў баявых дзеянняў у наступным маюць медычныя (звязаныя з нервовай сістэмай) і сацыяльныя праблемы, а прыкладна ў траціны дыягнастуецца посттраўматычны сіндром, вынікам якога нярэдка стаюць самагубствы, — дадае Авакаў.
 
Раней у Міністэрстве абароны Украіны паведамлялі таксама, што за 2016 год небаявыя страты сярод украінскіх вайскоўцаў перавышалі страты на фронце. Гэта і няшчасныя выпадкі, і хваробы, і неакуратнае карыстанне зброяй, але найбольшую катэгорыю складаюць акурат выпадку суіцыду. Як вынік — сумная статыстыка, згодна якой у мінулым годзе ў баях загінула 211 вайскоўцаў, не ў баях — 256. 

Паводле tsn.ua


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: