Паўднёвая Карэя: КНДР распрацоўвае мініяцюрныя ядзерныя боегалоўкі

Разведка данесла пра новыя ядзерныя выпрабаванні, якія рыхтуюцца ў Паўночнай Карэі.

Фота: gettyimages.com

У КНДР працягваюць распрацоўкі мініяцюрных боегаловак і рыхтуюцца правесці чарговыя ядзерныя і ракетныя выпрабаванні. Пра гэта паведаміла разведка Паўднёвай Карэі падчас парламенцкага аўдыту, перадае Yonhap.

Адзначаецца, што Пхеньян можа пачаць працы па перапрацоўцы адпрацаваных паліўных стрыжняў на сваім галоўным ядзерным комплексе ў Ёнбене ў канцы гэтага года.

"Поўнач будзе праводзіць дадатковыя ядзерныя выпрабаванні і працягваць распрацоўку мініяцюрных, разнапланавых ядзерных боегаловак", — цытуюць выведвальную службу заканадаўцы, якія прысутнічалі на рэвізіі.

"Актыўны рух" транспартных сродкаў вакол аб'екта, які распрацоўвае ракеты ў Пхеньяне, сведчыць, што рэжым можа аднавіць свае правакацыі.

У Паўднёвай Карэі таксама заявілі, што хакеры ваеннай разведкі КНДР здзяйснялі атакі на фінансавыя ўстановы краіны.

"Мы выявілі ускосныя доказы таго, што Поўнач пастаянна спрабуе сабраць інфармацыю, неабходную для таргетынгу і ўзлому некалькіх фінансавых устаноў, такіх, як агенцтва па гандлі віртуальнымі валютамі, банкі і фірмы па каштоўных паперах", — сказалі ў агенцтве.

Апісваючы стыль кіраўніцтва карэйскага лідара Кім Чэн Ына, выведка паведаміла, што ён, відаць, аднавіў кампанію па зачыстцы іншадумцаў ці тых, хто лічыўся нелаяльным да яго.

Паўднёвая Карэя адзначыла яшчэ раз, што не будзе распрацоўваць уласную ядзерную зброю, нягледзячы на ​​пагрозы з боку ядзернай Паўночнай Карэі.

Паводле Корреспондент.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!