Паўночная Карэя адмовілася ўдзельнічаць у сёлетніх Алімпійскіх гульнях

КНДР не будзе ўдзельнічаць у летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа. Такое рашэнне ўлады краіны патлумачылі пандэміяй COVID-19, паведаміла агентства «Yonhap».

«КНДР вырашыла не ўдзельнічаць у 32-х Алімпійскіх гульнях, каб абараніць спартсменаў ад глабальнага крызісу ў галіне здароўя, звязанага з каронавірусам», — гаворыцца ў заяве Міністэрства спорту КНДР. Рашэнне прынялі яшчэ 25 сакавіка.

Алімпійскія гульні ў Токіа летась перанеслі на год праз пандэмію, яны пройдуць з 23 ліпеня да 8 жніўня.

На гульні ў Японію не пусцяць заўзятараў з іншых краін.

Паводле «Свабоды».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: