Паўночная Карэя. Алімпіяда з Кім Чэн Ынам

Паўночная Карэя можа прыняць Алімпіяду. Праўда, не адна, а разам з Паўднёвай Карэяй, дзе і паўстала падобная ідэя.

Нарадзілася такая ідэя пра сумесную алімпіяду ў апараце новага прэзідэнта Мун Чжэ Іна, які спадзяецца аднавіць нармальныя адносіны з Пхеньянам за кошт сумеснай зімовай Алімпіяды ў 2018 годзе. 

Як вядома, у наступным годзе Алімпійскія зімовыя гульні з 9 па 25 лютага адбудуцца ў Паўднёвай Карэі. Ёсць ідэя, каб некаторыя спартовыя мерапрыемствы праходзілі на паўночнай частцы Карэйскага паўвострава. 

Прычым, калі верыць чыноўнікам у Сеуле, паўночныя карэйцы пагадзіліся разглядзець прапанову Поўдня. Праўда, ідэя выклікала і крытычныя водгукі. 

Некаторыя непакояцца, што Алімпіяда ў КНДР, дзе за кепскія вынікі мясцовых спартоўцаў могуць расстраляць ці кінуць у турму, здольная дыскрэдытаваць алімпійскі рух. 

У сувязі з гэтым больш рэалістычным выглядае праект Чэмпіянату свету па футболе ў абодвух Карэях у 2030-м (яго ўжо таксама агучваюць). Ёсць надзея, што да 2030-га рэжым Кімаў будзе не такім брутальным.

Паводле амерыканскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: