«Пажадалі доўгіх гадоў жыцця». У Расіі ўлады павіншавалі з Днём Перамогі памерлага ветэрана

У расійскім Чэлябінску ветэрана працы Вялікай Айчыннай вайны Хадыю Сафіну, якая памерла ў студзені 2021 года, павіншавалі з 9 Мая, перадае агенцтва навінаў «Доступ».
Унучка ветэрана паведаміла, што памерлай прыйшлі адразу два лісты: ад мэра і губернатара. «Вы перад тым, як павіншаваць ветэранаў Вялікай айчыннай вайны, правярайце, жывыя яны або не», — звярнулася яна да ўладаў.

У віншавальным лісце ветэрану пажадалі доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: