Пажары ў Каліфорніі: эвакуявана 180 тысяч чалавек

Лясны пажар у Каліфорніі набірае абароты. Каля мільёна чалавек засталіся без электразабеспячэння. Бліжэйшым часам будуць абясточаныя дамы яшчэ мільёнаў.

Фота: ABC

Улады штата Каліфорнія ў ЗША заявілі пра эвакуацыю амаль 180 тысяч чалавек насельніцтва з-за лясных пажараў. Пра гэта ўвечары ў нядзелю, 27 кастрычніка, паведамляе BBC.

Дзясяткі тысяч дамоў знаходзяцца пад пагрозай пажараў.

З-за надзвычайнай сітуацыі амаль мільён чалавек былі адключаныя ад электраэнергіі — гэта самыя вялікія адключэнні ў гісторыі ЗША. Энергетычныя кампаніі спрабуюць не дапусціць узнікнення пажараў на пашкоджаных кабелях.

Чакаецца, што бліжэйшым часам адключэнні закрануць яшчэ мільёны чалавек.

Эвакуацыя грамадзян праводзіцца з поўначы штата, у акрузе Санома. Там ад агню пацярпела ўжо 30 тысяч акраў зямлі.

Раней паведамлялася, што бушуючыя лясныя пажары вымусілі ўлады Каліфорніі эвакуяваць 50 тысяч жыхароў. Распаўсюджванню пажару спрыяе моцны вецер, які, як і прагназавалася, стаў мацнейшым на поўдні Каліфорніі на працягу выходных.

Паводле korrespondent.net, BBC

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!