Пекін закрывае ўсе школы і універсітэты з-за каронавіруса

Пекін у аўторак павысіў узровень рэагавання на надзвычайную сітуацыю ў галіне грамадскага здароўя з трэцяга да другога.

Мера ўступіць у сілу раніцай у сераду. Пра гэта паведамляе euronews.com са спасылкай на ўрад горада. Пачатковыя, сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы Пекіна часова спыняюць заняткі. Акрамя таго, уводзіцца забарона на наведванне Пекіна турыстычнымі групамі з іншых рэгіёнаў Кітая. Жыхарам раёнаў з высокім узроўнем пагрозы эпідэміялагічнай пагрозы забаронена пакідаць горад. У горадзе прыпынена правядзенне культурна-масавых, забаўляльных і спартыўных мерапрыемстваў.

Успышка каронавіруса на найбуйнейшым Пекінскім аптовым рынку "Сіньфадзі" ў паўднёвым раёне Фэнтай была зафіксаваная на мінулым тыдні. З тых часоў выяўлена больш за 100 асобаў, якія заразіліся, большасць з іх — работнікі гандлёвых кропак, іх сваякі і сябры.

Чытайце таксама:

Каронавірус у Беларусі: лічбы і факты

Між тым, у свеце колькасць тых, хто захварэў на каронавірус, набліжаецца да 9 мільёнаў чалавек. Сярод краін-лідараў па колькасці інфікаваных па-ранейшаму знаходзяцца ЗША, Бразілія і Расія, на чацвёртай пазіцыі — Індыя, пятая — Вялікабрытанія.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: