Пентагон абвінаваціў Расію ў перакідцы авіяцыі ў Лівію

Расія накіравала ў Лівію ваенныя самалёты для падтрымкі дзеянняў наймітаў, якія ўдзельнічаюць у баях на баку Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфы Хафтара, гаворыцца ў заяве Афрыканскага камандавання Узброеных сіл ЗША (AFRICOM).
«Расійскі знішчальнік прыбыў у Лівію з авіябазы ў Расіі праз Сірыю, дзе, наколькі вядома, яго камуфляж перафарбавалі, каб схаваць прыналежнасць да Расіі», — завілі ў AFRICOM. Па версіі амерыканскіх ваенных, у Лівіі ён разам з іншымі самалётамі будзе падтрымліваць «групу Вагнера» — расійскіх наймітаў, за якімі, па версіі ЗША, стаіць Масква.

«Занадта доўга Расія цалкам адмаўляла сваю датычнасьць да працяглага лівійскага канфлікта Што ж, цяпер гэта немагчыма адмаўляць. Мы назіралі за тым, як Расія накіроўвала знішчальнікі чацвёртага пакалення ў Лівію, адсочваючы кожны этап. ЛНА і прыватныя ваенныя кампаніі не могуць атрымліваць у
збраенне і забяспечваць байцоў без дзяржаўнай падтрымкі — падтрымкі, якую яны атрымліваюць ад Расеі»,
 — прыводзяцца ў заяве словы генерала Стывена Таўнсэнда, камандуючага AFRICOM.

Паводле РБК

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: