Пентагон: Вайскоўцы ЗША няправільна ацэньвалі сітуацыю ў Афганістане

ЗША не чакалі такой хуткай перамогі руху «Талібану» ў Афганістане, заявіў міністр абароны ЗША, паведамляе korrespondent.net




Вайсковае камандаванне ЗША няправільна ацэньвала абстаноўку ў Афганістане, бо не чакала маланкавай перамогі там руху «Талібан». Пра гэта заявіў міністр абароны ЗША Лойд Осцін на слуханнях камітэта Сената ЗША па ўзброеных сілах у аўторак, 28 верасня.

«Нам трэба прызнаць непрыемную праўду: мы не да канца разумелі глыбіню сапсаванасці і слабасць афганскага кіраўніцтва. Мы не ўсведамлялі разбуральны эфект частых і невытлумачальных зменаў прэзідэнтам Гані сваіх ваеначальнікаў, мы не чакалі эфекту «снежнага кому», выкліканага здзелкамі, якія камандзіры талібаў заключалі з мясцовымі лідарамі на фоне падпісання Дахійскага пагаднення (паміж ЗША і талібамі. — Рэд.)», — сказаў Осцін.

«Мы не ўсведамлялі, што само па сабе Дахійскае пагадненне зробіць дэмаралізуючы эфект на афганскіх салдат, і мы не змаглі цалкам усвядоміць, што ва ўзброеных сіл Афганістана не было моцнай матывацыі для таго, каб змагацца», — дадаў Осцін.

Ён адзначыў, што ЗША далі сілам Афганістана ўсё ўзбраенне, якое было неабходнае для абароны краіны ад талібаў, аднак амерыканцам так і не ўдалося абудзіць ва ўсіх афганскіх вайскоўцаў «волю да перамогі».

«Тое, што афганская армія, якую мы разам з партнёрамі рыхтавалі, папросту растварылася — прычым нярэдка яна нават не спрабавала аказаць супраціў непрыяцелю — стала для нас сюрпрызам. Было б несумленным сцвярджаць адваротнае», — рэзюмаваў Осцін.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: