Калі не даехалі да Вільні: жывая трансляцыя пахавання парэшткаў паўстанцаў Каліноўскага

Сёння, 22 лістапада, у Вільні праходзіць пахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага ды іншых паўстанцаў 1863–1864 гг. Мерапрыемства, пра якое шмат пісалі і да якога доўга рыхтаваліся. Мы прапануем вам шматгадзінную наўпроставую трансляцыю цырымоніі, якую ладзяць нашы калегі з тэлеканала "Белсат".

выява project.belsat.eu




Што вы ўбачыце:

Падчас жывога эфіру ў літоўскай сталіцы будзе працаваць мабільная студыя "Белсат" на Катэдральнай плошчы. Туды для каментавання цырымоніі будуць запрошаныя гісторыкі ды грамадскія дзеячы.

Журналісты тэлеканала будуць працаваць на вуліцах Вільні і сачыць за ўсім, што адбываецца падчас цырымоніі, пачынаючы ад грамадскага развітання ў Катэдральным касцёле Святых Станіслава і Уладзіслава. Вы ўбачыце як удзельнікі пахавальнай працэсіі пройдуць ад касцёлу праз Вострую браму да могілак Росы, дзе ў капліцы і знойдуць спачын 20 паўстанцаў.

Падчас закрытай часткі цырымоніі – набажэнства ў Катэдральным касцёле і пахавання на Росах – «Белсат» скарыстаецца сігналам Літоўскага тэлебачання LRT.

Выступы кіраўнікоў дзяржаваў, каментары на польскай і літоўскай мовах у эфіры «Белсату» прагучаць у перакладзе на беларускую. Імшу ў касцёле будзе каментаваць беларускі рымска-каталіцкі святар.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: