Першы выпадак каронавіруса пацвердзілі ва Украіне

Падчас тэрміновага брыфінгу Кабінета міністраў Украіы адносна сітуацыі з каронавірусам намеснік міністра аховы здароўя і галоўны санітарны ўрач Віктар Ляшко заявіў, што на тэрыторыі краіны афіцыйна пацвердзілі адзін выпадак захворвання каронавірусам.
Выпадак зафіксавалі ў Чарнавіцкай вобласці ў мужчыны, які вярнуўся з Італіі, з перасадкай у Румыніі. Цяпер мужчына і яго жонка, з якой ён падарожнічаў, знаходзяцца ў ізаляцыі.

У Міністэрстве аховы здароўя таксама заклікалі ўкраінцаў не скупляць у аптэках маскі і антысептыкі, каб не ствараць дэфіцыт медыцынскіх сродкаў для людзей, якім яны сапраўды патрэбныя (медперсанал, хворыя).

На сённяшні дзень, 3 сакавіка, колькасць заражаных каронавірусам новага тыпу COVID-19 у свеце складае 90 937 чалавек, з іх 3 117 памерлі.

У Беларусі афіцыйна пацвердзілі тры выпадкі захворвання на каронавірус.

Паводле 112.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: