Першы законапраект аб імпічменце Дональду Трампу вылучаны ў кангрэсе ЗША

З ініцыятывай выступілі двое прадстаўнікоў дэмакратычнай партыі.
Здымак Vox

Здымак Vox



Амерыканскага прэзідэнта абвінавачваюць у тым, што ён «ствараў перашкоды правасуддзя пры расследаванні яго сувязяў з Расіяй у ходзе перадвыбарнай кампаніі». У прыватнасці, ініцыятары імпічменту перакананыя, што гутаркі Трампа з былым дырэктарам ФБР Джэймсам Комі і яго наступнае звальненне можна лічыць відавочнымі перашкодамі для следства, а нядаўнія выкрыцці сына прэзідэнта — ён вёў перапіску з расійскім адвакатам — кажуць пра тое, што перадвыбарчы штаб Трамп быў гатовы прыняць дапамогу Расіі.

Зараз верагоднасць імпічменту нікчэмная — большасць месцаў у кангрэсе займаюць рэспубліканцы. Дэмакраты гэта разумеюць, але калі, па іх словах, «імпульсіўная некампетэнтнасць прэзідэнта працягнецца, праз многія месяцы і рэспубліканцы далучацца да спробаў вынесці імпічмент».

У Белым доме ўжо назвалі ініцыятыву двух кангрэсменаў «смяхотнай». «Гэта палітычная гульня ў яе горшай праяве» — сказала першая намесніца прэс-сакратара Сара Сандэрс.

Упершыню заклікі пачаць працэдуру імпічменту Трампу прагучалі яшчэ ў траўні.

Паводле «Эхо Москвы»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!