Піцерская «Вясна» правяла акцыю салідарнасці з грамадзянамі Беларусі

У пятніцу, 24 сакавіка, у Пецярбургу каля консульства Рэспублікі Беларусь сябры моладзевай дэмакратычнай групы «Вясна» выказалі салідарнасць з грамадзянамі Беларусі.

«Зараз у Беларусі па ўсёй краіне праходзяць масавыя акцыі пратэсту, нагодай для якіх стала ўвядзенне ў сілу для грамадзян Беларусі т.зв. «Падатку на дармаедства». Мы абураныя як самой ідэяй дзяржавы распараджацца жыццём грамадзян, так і палітыкай рэжым Лукашэнкі ў цэлым» – гаворыцца на старонцы «Вясны» ў фейсбуку.


«У пратэстуючых усё часцей з'яўляецца патрабаванне змены ўлады і спыненне самавольства міліцыі ў адносінах да грамадзян. Упершыню за шмат гадоў людзі ў Беларусі пачалі гэтак масава выступаць супраць улады Лукашэнкі і сталі менш баяцца. Нашай акцыяй мы б хацелі выказаць падтрымку тым людзям, якія змагаюцца за свабоду сваёй краіны».


Акцыя была спынена паліцыяй.

Фота Давіда Фрэнкеля

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: