Пікет у абарону незалежнасці Беларусі адбыўся ў Нью-Ёрку

Беларус Вадзім Васільеў пікетаваў генконсульства Расіі ў Нью-Ёрку.
Фота са старонкі Вадзіма Васільева ў фэйсбуку

Фота са старонкі Вадзіма Васільева ў фэйсбуку

«Я не мог застацца ў баку ад беларускага народа, які сёння выйшаў на плошчу змагацца за сваю незалежнасць, на Плошчу Вольных Людзей.Таму я тут, ля расійскай амбасады ў Нью-Ёрку, каб выказаць свой пратэст», — напісаў Вадзім Васільеў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.



«"Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе". Гэта апошнія словы перад смерцю Кастуся Каліноўскага, які жыццё аддаў за Свабоду Беларусі. А сёння антынародны рэжым на чале з Лукашэнкам спрабуе на нас накінуць рускае ярмо», — дадаў актывіст.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: