План дзеянняў ад украінскай апазіцыі: Народная рада, адстаўка Януковіча і новая Канстытуцыя

План дзеянняў ад украінскай апазіцыі складаецца з трох пунктаў — стварэнне Народнай рады, выраз недаверу і адстаўка Віктара Януковіча і стварэнне новай Канстытуцыі



Пра гэта падчас Народнага веча на Майдане Незалежнасці заявіў лідэр фракцыі Бацькаўшчына Арсень Яцанюк.
 
 
«Мы павінны стварыць Народную раду з ліку народных дэпутатаў. Таму першае рашэнне  -  стварэнне такой рады. Падтрымліваецца?»,  -  спытаў Яцанюк у прысутных на Еўрамайдане.
 
 
«Так!», - падтрымалі ўдзельнікі акцыі.
 
 
«Другое - Народная рада мае атрымаць легітымнасьць ад украінскага народа. Трэцяе - фарміраванне новай Канстытуцыі. Мы пачынаем народнае галасаванне пра недавер і адстаўку Януковіча», - заявіў Яцанюк.
 
 
«Ні разу народ не пісаў сваю Канстытуцыю. Мы аб'яўляем пра пачатак Канстытуцыйнага сходу. Народ пачынае пісаць сваю Канстытуцыю», - дадаў ён.
 
 
Акрамя таго Яцанюк заявіў, што ў Кіеве да гэтага часу няма легітымнай улады.
 
 
«Пачынаем народнае галасаванне аб абранні Кіеўгарсавета і мэра Кіева. Улада - народу!», - заявіў Яцанюк.
 
 
Таксама ён звярнуўся да ўсіх органаў мясцовага самакіравання з заклікам стварыць атрады народнай самаабароны, змагацца са злачыннасцю і карупцыяй на месцах.
 
 
«Пасля стварэння Народнай рады Украіны павінен быць створаны Народны ўрад, які прывядзе Украіну ў ЕС, спыніць дыктатуру Януковіча і будзе урадам еўрапейскай Украіны. Такі наш план дзеянняў», - падсумаваў Яцанюк.
 
 

pravda.com.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: