Плошча Перамен, дранікі і пажаданне перамагчы рэжым ад беларусаў Чыкага (фота)

9 траўня ў Чыкага прайшоў вясновы пікнік і сабраў дыяспару нягледзячы на дажджлівае і халаднаватае надвор'е.
Беларусы напісалі свае пажаданні на сцяне з графіці Плошчы Перамен, правялі дзіцячы квэст на веданне беларускіх традыцый, спартыўныя і сямейныя мерапрыемствы, напяклі дранікаў і запалілі БЧБ-фаеры.

«Перадаем велізарнае прывітанне беларусам усяго свету і зычым Перамогі над рэжымам», — напісалі нам прадстаўнікі беларускай дыяспары Чыкага.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: