Побач са Стоўнхэнджам знайшлі помнік, якому 4,5 тысячы гадоў

Археолагі знайшлі непадалёк ад Стоўнхэнджа ланцуг старажытных калодзежаў, замкнёны ў гіганцкае кола дыяметрам каля двух кіламетраў. Помніку каля 4,5 тыс. гадоў, гэта значыць ён можа быць аднагодкам Стоўнхэнджа.
Усяго навукоўцы знайшлі 20 калодзежаў, дыяметр кожнага з якіх — больш за 10 м, а глыбіня — каля 5 м. Кола з калодзежаў дыяметрам больш за два кіламетры атачае буйное неалітычнае паселішча Дарынгтан-Уолс, якое размешчана больш чым у 3 км ад Стоўнхэнджа і непадалёк ад іншага падобнага збудавання — Вудхенджа. Навукоўцы мяркуюць, што для старажытных брытанцаў гэта кола ўяўляла сабой своеасаблівую мяжу вакол святога месца.

Радыёвуглероднае датаванне паказала, што студні выкапалі каля 4,5 тыс. гадоў назад — прыкладна ў той жа час, калі і было збудавана пасяленне ў Дарынгтан-Уолс. Па словах даследнікаў, знаходка кажа пра тое, што ў першабытных жыхароў Брытаніі структура грамадства і светапогляд былі складаней, чым меркавалася раней.

«Дзякуючы дыстанцыйнаму зандаванню і аналізу сабраных узораў можна сказаць, што ў мінулым грамадства было куды больш складаным, чым мы маглі сабе ўявіць. Наяўнасць складаных звычаяў кажа нам пра тое, што людзі настолькі гарманічна ўзаемадзейнічалі з прыродай, што нам нават цяжка ўявіць такое ў сучасным свеце», — распавёў адзін з даследнікаў, прафесар Сэнт-Эндрускага ўніверсітэта Рычард Бейтс.

Паводле TUT.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: