Пётр Фарфал, былы скінхед і сябра ўльтранацыяналістычнай партыі, які выпадкова аказаўся на пасадзе дырэктара нацыянальнага тэлебачання (TVP), працягвае правакаваць публіку. Раней ён ужо
засвяціўся ў некалькіх скандалах. Напрыклад, з-за таго, што рэкламаваў на грамадскім канале сваю партыю. Або не хацеў трансляваць канцэрт салідарнасці з беларускімі дэмакратамі. Пасля беларусаў
Фарфал, здаецца, узяўся за ўкраінцаў. На TVP прынята рашэнне прыпыніць выпуск навінаў на ўкраінскай мове. Гаворка вядзецца пра праграму “Теленовини. Яна выходзіць
на TVP з 1995 года і ёсць адзінай нацыянальнай перадачай для ўкраінцаў (якіх, па іх словах, у Польшчы жыве аж 400 тысяч). Цікава, што найбольш актыўнымі з’яўляюцца палякі
ўкраінскага паходжання не ў Карпатах, дзе яны жылі заўсёды, а ў Гданьску, куды іх перасялілі пасля вайны ў выніку аперацыі “Вісла (аперацыя, мэтай якой было пазбавіць
партызан-бандэраўцаў народнай падтрымкі ў памежных з СССР раёнамі). Так ці інакш, цяпер украінскія арганізацыі вымушаныя нешта рабіць: яны пішуць абураныя лісты і збіраюць подпісы дэпутатаў Сейму,
тым больш, што адзіны з іх — этнічны ўкраінец. На цяперашні момант ліст пратэсту падпісалі 50 парламентарыяў, галоўным чынам левых і ліберальных партый. Самае цікавае, што ўкраінскі МЗС ніяк
не адрэагаваў на сітуацыю вакол “Теленовин.
Па матэрыялах “Украінская Правда (Украіна)
Польшча. Забаронена ўкраінская праграма
- Замежжа
- 10-08-2009
Пётр Фарфал, былы скінхед і сябра ўльтранацыяналістычнай партыі, які выпадкова аказаўся на пасадзе дырэктара нацыянальнага тэлебачання (TVP), працягвае правакаваць публіку. Раней ён ужо засвяціўся ў некалькіх скандалах. Напрыклад, з-за таго, што рэкламаваў на грамадскім канале сваю партыю. Або не хацеў трансляваць канцэрт салідарнасці з беларускімі дэмакратамі. Пасля беларусаў Фарфал, здаецца, узяўся за ўкраінцаў. На TVP прынята рашэнне прыпыніць выпуск навінаў на ўкраінскай мове. Гаворка вядзецца пра праграму “Теленовини.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!