Польшча. Грамадская праца для "вечных" беспрацоўных

Польскае міністэрства працы пачынае вайну з “вечнымі” беспрацоўнымі. Ведамства прапануе ім грамадскія працы і заняткі з трэнерамі па працаўладкаванні. Такім чынам міністэрства хоча актывізаваць каля мільёна чалавек, якія на біржах працы зарэгістраваныя даўжэй чым год.



Вялікая колькасць зарэгістраваных доўгатэрміновых беспрацоўных карыстаецца сацыяльнай дапамогай. Такія асобы будуць мець абавязак цягам 20 гадзін у тыдзень працаваць над сваім вяртаннем на рынак працы. З гэтага 10 гадзін на грамадскай працы, а другія 10 гадзін  — заняткі з трэнерам.

“Тое, што мы хочам даць камусьці шанец вярнуцца на рынак працы, я не лічу прымусам”, — казаў Польскаму радыё міністр працы Уладзіслаў Косіняш-Камыш.

Праграма пачне дзейнічаць з будучага года. Пачаткова грамадская праца і заняткі з трэнерам будуць добраахвотнымі, з 2015 года ўдзел будзе абавязковым.

radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!