Польшча. "Маніфа" ў Варшаве

Некалькі сотняў чалавек узяло ўдзел у варшаўскай маніфестацыі, зладжанай 10 сакавіка асяроддзямі феміністак. Як кожны год, “маніфа” ладзіцца блізка даты 8 сакавіка. Сёлета асноўны лозунг удзельнікаў — “За незалежную польку”.



Леташняя "маніфа" ў Варшаве


Арганізатары “маніфа” адзначаюць, што ў польскім грамадстве жанчыны дыскрымінуюцца, а кіруючыя колы няшмат робяць, каб гэта змяніць.

Адна з удзельніца абураецца: “Летась быў павышаны пенсійны ўзрост. Нам абяцалі, што будзе цудоўна, будуць адмысловыя праграмы для старэйшых жанчын, яны змогуць знайсці працу, улады пастараюцца, каб жанчыны зараблялі больш, каб не атрымалі галодны паёк на пенсіі. Дзе гэтыя праграмы? На жаль, ніхто іх не бачыў”.

Адна з арганізатарак маніфестацыі Богна Альшэўска тлумачыць, чаму ў Польшчы жанчыны не адчуваюць сябе незалежнымі.

Незалежнасць — гэта свабода. Напрыклад, свабода цела ад эксплуатацыі, паколькі праца жанчын дрэнна аплачваецца. Свабода ад насілля ў сям’і. Нядаўна Польшча падпісала Канвенцыю Рады Еўропы аб супрацьдзеянні насіллю над жанчынамі, але, на жаль, яна не была ратыфікаваная", — кажа яна.

Удзельнікі “маніфа” прайшлі па вуліцах Варшавы да будынку польскага парламенту.

radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • zdanek
  • 2013-03-15 23:29:57
прайшлі, і пры гэтым збілі жанчын, што выйшлі на пікет супраць феміністычнай візіі ролі жанчыны ў грамадстве і сям'і...