Польшча. Прэм’ер павінен застацца ў Афрыцы

10 красавіка ў Польшчы ўзгадвалі 3-ю гадавіну авіякатастрофы пад Смаленскам. Правая апазіцыя выкарыстала гэту сумную дату для пачатку новай атакі на ўрад прэм’ера Дональда Туска, які, быццам, ледзь не арганізаваў разам з ФСБ аварыю з прэзідэнцкім самалётам.



Асабліва дасталося Туску за намер 10 красавіка пакінуць Польшчу, каб наведаць Нігерыю. З гэтай нагоды Барташ Кавнацкі, дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» (PiS), увогуле лічыць, што кіраўнік ураду павінен застацца ў Афрыцы. Па яго словах, стыль працы Туска пасуе менавіта афрыканскім дзяржавам.

Парламентарый таксама дадаў, што такі ўчынак будзе лепшым падарункам для палякаў. Іншы дэпутат ад PiS Анджэй Дуда ўсур’ёз лічыць, што Туск сапраўды застанецца ў Афрыцы, паколькі пракуратура накапала дастаткова фактаў пра яго дачыненне да падзей 10 красавіка 2010 года, і ён рыхтуе ўцёкі з краіны.

Як бачым, тэма Смаленску дасюль падзяляе польскае грамадства. Дарэчы, Туск нават заявіў пра намер заснаваць спецыяльную ўрадавую праграму, у рамках якой палякам будуць тлумачыць, што ўрад не мае ніякага дачынення да той трагедыі.

Паводле польскай прэсы
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: