Польшча. Уладзіслаў Барташэўскі атрымаў прэмію імя Элі Візэля

Былы міністр замежных справаў Польшчы Уладыслаў Барташэўскі ўганараваны прэміяй імя Элі Візэля. Узнагарода была ўручана ў Вашынгтоне падчас цырымоніі з нагоды 20-годзя Музею Халакосту.



91-гадовы Барташэўскі ў гады Другой сусветнай вайны быў актыўным дзеячам польскага падполля, жаўнерам Арміі Краёвай, а таксама чальцом “Жэготы” — арганізацыі, якая дапамагала габрэям. Нагадаем, за дапамогу габрэям у акупаванай немцамі Польшчы пагражала смерць.

Прэмія імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Элі Візэля — гэта галоўная ўзнагарода амерыканскага Музею памяці Халакосту. Дарэчы, менавіта Візэль з’яўляецца аўтарам тэрміну “Халакост”.

Сам Уладыслаў Барташэўскі не змог прысутнічаць на ўручэнні прэміі. Ад яго імя ўзнагароду прыняў міністр культуры Польшчы Багдан Здраеўскі.

www.radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: