Польшча выдаліць некаторых расійскіх дыпламатаў

Польскія ўлады збіраюцца выдаліць з краіны расійскіх дыпламатаў, якія падазраюцца ў працы на ГРУ.



Такое рашэнне стала следствам нядаўніх затрыманняў двух чалавек, якіх абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Расіі. Аднак крыніца ў Службе ваеннай контрразведкі (СВК) таксама адзначае, што ў адказ Масква можа выправадзіць польскіх дыпламатаў, паведамляе газета «Rzeczpospolita».

Адзін з затрыманых сустракаўся з адным з афіцэраў расійскага Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ) у Польшчы, які фармальна з’яўляецца дыпламатам у амбасадзе Расіі, распавёў газеце высокапастаўлены прадстаўнік СВК.

Аднак ён адмовіўся раскрываць усе дэталі з-за таго, што следства яшчэ не закончана. Адначасова ён прызнаў, што палкоўнік не толькі меў доступ да сакрэтных дакументаў польскай арміі, але і ў яго былі сертыфікаты, якія прадстаўляюць яму магчымасць азнаямлення з таямніцамі НАТА.

Цяпер спецслужбы плануюць далейшыя дзеянні, а менавіта высылаць з краіны тых дыпламатаў, якія працуюць з ГРУ. Іх немагчыма арыштаваць, бо міжнароднае заканадаўства не дазваляе арышт дыпламатаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: