Польшча выпускае першы электрамабіль

Польская фірма "Romet" выпускае на рынак першы электрамабіль, піша "Dziennik. Gazeta Prawna". Кіраваць машынай "Romet 4" змогуць нават уладальнікі правоў катэгорыі АМ, якая патрабуецца для кіравання мапедам! А гэта значыць, што за стырно новага электрамабіля могуць сесці нават 14-гадовыя падлеткі. Цана навінкі — 5 тысячаў еўра.



Фота: niepoprawni.pl


Другая мадэль электрамабіля — "Romet 7" — будзе большай і даражэйшай. Для яе кіравання будуць патрэбныя правы катэгорыі B1 — такой жа, як для кіравання квадрацыклам. Кіраваць машынай змогуць 16-гадовыя маладыя людзі.

Фірма "Romet" — вядомы ў Польшчы вытворца скутэраў, матацыклаў і квадрацыклаў. Сваю навінку — электрамабілі — фірма  мае намер прадаваць у асноўным у Нямеччыне, Італіі ды Францыі.

www.radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: