Польскі прэзідэнт заклікае да рашучасці ў справе Сірыі

Пра гэта заявіў Браніслаў Камароўскі неўзабаве пасля прыбыцця ў Нью-Ёрк на 68-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.



Браніслаў Камароўскі


У сваім выступе, які запланаваны на сераду, польскі прэзідэнт будзе казаць пра неабходнасць рэфармавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. На думку прэзідэнта, арганізацыя павінна быць больш эфектыўнай ў вырашэнні канфлікту ў Сірыі.

«Перш чым пагражаць ваеннай аперацыяй у сувязі з грамадзянскай вайной у Сірыі, павінны быць выкарыстаныя іншыя метады ціску згодна з адпаведнымі артыкуламі, якія рэгулююць дзейнасць ААН», — казаў у Нью-Ёрку польскі прэзідэнт.

/
 

Браніслаў Камароўскі ў панядзелак увечары прыняў удзел ва ўрачыстай вячэры зладжанай Баракам Абамам для лідараў, якія бяруць удзел у сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У аўторак польскі прэзідэнт зноў сустрэнецца з амерыканскім лідарам на абедзе, арганізаваным Генеральным сакратаром ААН.

У праграме побыту Браніслава Камароўскага запланаваны таксама перамовы з кіраўніком Еўрапейскай Рады Германам Ван Рампёем і прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Гэтаксама ён будзе прысутнічаць на сустрэчы з польскімі кампаніямі, якія працуюць у Крамянёвай даліне.

radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: