Польскія гарады робяць стаўку на электрааўтобусы

Пакуль самы буйны кантракт на пакупку электрааўтобусаў за амаль 43 мільёны злотых быў заключаны ў Кракаве.

Solaris Urbino 18Henry Mühlpfordt/flickr.com


Кіраўніцтва прадпрыемства „Гарадскі аўтобусны транспарт” у Варшаве падпісалa дамову аб куплі 10 электрычных аўтобусаў. Да 21 ліпеня 2017 года электрааўтобусы за 25 мільёнаў злотых у сталіцу паставіць кансорцыум „Ursus” і „AMZ Kutno”.

Нагадаем, ужо больш за год у Варшаве ездзяць электрааўтобусы, якія выпускае завод „Solaris Bus &Coach S.A” — польская кампанія па вытворчасці аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў. Аднак варшаўская мэрыя плануе набыць яшчэ 130 гэткіх машын.

Дарэчы, электрычнымі аўтобусамі цікавіцца ня толькі Варшава. Горад Зялёна Гура (Zielona Góra) праводзіў перамовы адносна пакупкі 80 электрычных машын.

Аднак самы вялікі кантракт быў заключаны ў Кракаве. За 20 электрааўтобусаў гарадскія ўлады заплацяць 42,8 млн злотых. У сваю чаргу кіраўніцтва гарадскога транспарт з гораду Явожна надоечы заключыла дамову на пакупку 16 электрычных аўтобусаў на суму 35,2 мільёнаў злотых і плануе чарговыя дамовы, у выніку якіх кожны трэці аўтобус у горадзе будзе мець электрычны рухавік.

Гэта ўпісваецца ў палітыку польскіх уладаў, паводле якіх развіццё электрычнага транспарту — гэта рухавік польскай эканомікі.


radyjo.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: