Польскія палітыкі пратэстуюць супраць новай групы па справах Беларусі

Палітыкі кіруючай і апазіцыйнай партый заклікаюць старшыню Сейма не паклікаць Польска-беларускую міжпарламенцкую групу.
Заля пасяджэнняў Сейму Рэспублікі Польшча commons.wikimedia.org/Katarzyna Czerwińska/CC BY-SA 3.0

Заля пасяджэнняў Сейму Рэспублікі Польшча commons.wikimedia.org/Katarzyna Czerwińska/CC BY-SA 3.0



Парламенцкая група па справах Беларусі аднагалосна звярнулася да старшыні Сейму з заклікам адмяніць рашэнне аб пакліканні Польска-беларускай міжпарламенцкай групы. Палітыкі заклікаюць таксама правесці кансультацыі з беларускай апазіцыяй.

У склад групы па справах Беларусі ўваходзяць палітыкі кіруючай партыі «Права і справядлівасць» і апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы».

Кіраўнік групы Роберт Тышкевіч паінфармаваў, што пад зваротам да старшыні Сейму падпісаліся ўсе яе чальцы. «Узнікненне Польска-беларускай міжпарламенцкай групы азначае ўтварэнне афіцыйных, двухбаковых кантактаў паміж польскім і беларускім парламентамі», — звяртае ўвагу Роберт Тышкевіч.

Парламентарыі ў сваім звароце нагадваюць, што ў 2005 годзе Сейм і Сенат прынялі рашэнне аб тым, што афіцыйная супраца з беларускім парламентам можа адбывацца толькі ў выпадку, калі ў Беларусі будуць праходзіць дэмакратычныя выбары. Падобнае рашэнне прынятае ў іншых краінах ЕС.

Стварэнне новай групы ва ўмовах, калі ў Беларусі няма шанцаў на сапраўдныя выбары, а парламент з'яўляецца марыянеткай, чальцамі Парламенцкай групы па справах Беларусі ацэньваецца негатыўна. Гэта мае асаблівае значэнне, паколькі восенню пройдуць чарговыя фікцыйныя выбары — гаворыцца ў звароце польскіх парламентараў.


www.radyjo.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: