Польскія ўніверсітэты гатовы прыняць больш студэнтаў і навукоўцаў з Беларусі

Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі раніцай абвясціла аб пашырэнні навуковых праграм, прысвечаных беларусам, паведамляе «Польскае радыё».
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У гэтым годзе каля 1,5 тысячы беларускіх студэнтаў, больш за сотню навукоўцаў і група выкладчыкаў польскай мовы змогуць карыстацца рознымі відамі грантаў.

«Мы хочам зрабіць добрасуседскі жэст», — заявіў міністр навукі і вышэйшай адукацыі Войцех Мурдзэк на прэс-канферэнцыі:

— Гэта асобы, якія на першай лініі палітычнай, незалежніцкай небяспекі. Магчыма, яны не могуць працягваць навучанне ці даследчыя працы ў сябе, таму мы, як суседская краіна, якая з перажываннем глядзіць на гэтыя падзеі, хочам, каб студэнцкія, навуковыя кар’еры не спыняліся з-за палітыкі.

Міністр Войцех Мурдзэк таксама спаслаўся на нядаўнія словы Аляксандра Лукашэнкі, які абвясціў пра закрыццё межаў з Польшчай:

— Мы не можам прадбачыць усіх крокаў Лукашэнкі. Важна, што мы даем гэты імпульс цяпер, каб студэнты ці навукоўцы, якія бачаць пагрозу, маглі гэты крок зрабіць. Гэта індывідуальныя рашэнні. Мы стараемся, каб праграма магла адказаць на ўсе патрэбы.

У цяперашні час больш за 8000 чалавек з Беларусі вучацца ў польскіх універсітэтах.

Навуковыя праграмы для беларускіх студэнтаў арганізоўваюцца больш за дзясятак гадоў, і ў сувязі з нядаўнімі пратэстамі ў Беларусі польскія ўлады вырашылі значна павялічыць іх маштаб.

www.polskieradio.pl


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: