Польшча. 40 млн злотых дапамогі пацярпелым ад непагадзі

У выніку навальніц і моцнага ветру ноччу з 11 на 12 жніўня ў Польшчы загінула 6 чалавек, дзясяткі былі параненыя.

Паламаны ўраганам лес у Паморскім ваяводстве (поўнач Польшчы) PAP/Adam Warżawa

Урад Польшчы прызначыць 40 млн злотых (каля 10 млн еўра) дапамогі пацярпелым ад непагадзі.

 Грошы будуць выдаткаваныя з бюджэтнага рэзерву, паведаміў прэс-сакратар Кабінету міністраў Польшчы Рафал Бахэнэк (Rafał Bochenek).

У выніку навальніц і моцнага ветру, які месцамі пераходзіў у смерч, ноччу з 11 на 12 жніўня ў Польшчы загінула 6 чалавек, дзесяткі былі параненыя. Ураган знішчыў тысячы дамоў і 44 тысяч гектараў лясных масіваў у заходняй, паўднёва-заходняй і паўночнай Польшчы. Стыхія пашкодзіла больш за 4 тысяч будынкаў, у тым ліку больш за 3 тысяч жылых.

Рафал Бахэнэк сказаў, што некаторыя жыхары заходняй і паўночнай Польшчы ўжо атрымліваюць фінансавыя сродкі на свае рахункі. На дадзены момант вядзецца дакладны падлік стратаў, нанесеных стыхіяй.

Паводле прэс-сакратара, адпаведныя службы надалей ліквідуюць наступствы непагадзі. Між іншым, рамонтныя брыгады працуюць над уключэннем у эксплуатацыю больш за 100 км пашкоджанага чыгуначнага палатна, з ліквідацыяй наступстваў урагану змагаюцца таксама энергетыкі.

Дзяржаўная страхавая кампанія PZU і энергакампаніі працуюць у надзвычайным рэжыме.

www.radyjo.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: