Польшча. Адкрыты гей балатуецца ў прэзідэнты

Самы вядомы адкрыты гей Роберт Бедрань — палітык Польшчы, адзін з лідараў партыі Lewica (Левыя) быў высунуты кандыдатам у прэзідэнты Польшчы і пачаў сваю выбарчую кампанію.


Гэта, натуральна, раз’юшыла мясцовы клуб кансерватараў. Апошнія пачалі правакацыйную кампанію ў СМІ, сцвярджаючы, што Бедрань мае права балатавацца выключна на пасаду першай лэдзі. 

Такая занадта гнеўная рэакцыя трошкі дзіўная, паколькі Польшча — дастаткова кансерватыўная краіна, і ў абранне Бедраня на пасаду яе кіраўніка вераць хіба толькі самыя заўзятыя энтузіясты. Усё ідзе да таго, што цяперашні прэзідэнт Анджэй Дуда захавае прапіску ў Бельведэрскім палацы. Праўда, адным турам выбары могуць не абмежавацца. 

На гэта і робяць стаўку ў кіраўніцтве партыі Lewica, разлічваючы на выхад Бедраня ў другі раунд. У такім разе Lewica мае шанец перахапіць у лібералаў брэнд галоўнай апазіцыйнай партыі і, адпаведна, узмацніць свае пазіцыі. 

Цяжка сказаць, наколькі рэальны такі план, аднак відавочна, што ў Бедраня ёсць салідная перавага над канкурэнтамі. Палітык мае харызму, а таксама выклікае эмоцыі і жывую цікавасць нават у асяродку сваіх палітычных апанентаў — важны чыннік для цяперашняй палітыкі, якая ўсё часцей нагадвае шоу.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: