Польшча афіцыйна ўвайшла ў групу 25 найбольш развітых сусветных рынкаў

Польшча — першы і пакуль што адзіны рынак з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў групе развітых краін.

500 польскіх злотых. Narodowy Bank Polski

Польшча афіцыйна ўвайшла ў групу 25 найбольш развітых сусветных рынкаў паводле класіфікацыі агенцтва FTSE Russell, паведамляе "Польскае Радыё".

Рашэнне абвясцілі год таму, а з сённяшняга дня яно ўступіла ў сілу. Цяпер Польшча знаходзіцца ў той жа групе, што і ЗША, Японія і Германія.

Польшча – першы і пакуль што адзіны рынак з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў групе развітых краін. Цырымонія прыняцця Польшчы ў групу 25 развітых дзяржаў адбылася на Лонданскай фондавай біржы. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі варшаўскай біржы і польскія бізнесмены.

Паводле www.radyjo.net


 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць