Польшча не прыме бежанцаў

«Мы ўжо прынялі ўкраінцаў. Наш прыярытэт — бяспека», — тлумачыць кіраўнік польскага МУС.
Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


«Польшча не прыме бежанцаў шляхам іх добраахвотнага перасялення ў Еўрасаюз», — заявіў кіраўнік ведамства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) пасля сустрэчы кіраўнікоў МУС  краінаў ЕС у Люксембургу.

Гаворка ідзе пра найноўшую прапанову Еўракамісіі. Яна датычыць чарговых 50 тысяч бежанцаў, якіх сяброўскія краіны ЭС могуць прыняць добраахвотна, а не ў рамках абавязковага размеркавання.

«Мы ўжо прынялі ўкраінцаў. Наш прыярытэт — бясьпека. Таму дзеля ідэалагічна матываваных канцэпцый, як напрыклад, абавязковае размеркаванне, я не буду ставіць пад пагрозу Польшчу й паляка», — заявіў Марыюш Блашчак.

Міністр дадаў, што нават калі ў гэтай групе бежанцаў ці мігрантаў няма тэрарыстаў, то ёсць людзі, якія з'яўляюцца базай для ісламскіх тэрарыстаў.

Прапанову добраахвотнага перасялення бежанцаў, якія пражываюць у лагерах за межамі Еўрасаюза, Еўракамісія прадставіла некалькі дзён таму. На гэтую мэту Брусель плянуе выдзеліць паўмільярда еўра.
Апрача таго Еўракамісія паведаміла, што адмаўляецца ад абавязковага размеркавання бежанцаў з-за вялікіх палітычных стратаў і расколу ў супольнасці.

Паводле беларускай службы Польскага радыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: