Польшча. «Новага Макрона» не будзе

Падаецца, што закончылася кар’ера Роберта Бедраня — першага ў гісторыі Польшчы адкрытага гея — мэра, якому прагназавалі бліскучую будучыню. 

Роберт Бедрань Фота ©Archiwum

Абраны на пасаду бургамістра Слупска ў 2014 годзе, Бедрань у прынцыпе зарэкамендаваў сябе як някепскі адміністратар.

Не дзіўна, што напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2019-га некаторыя пачалі разглядаць яго як перспектыўнага кандыдата. Лічылася, што мэр Слупску можа паўтарыць поспех Эмануэля Макрона, выкарыстаўшы яго рэцэпт. Па-першае, Бедрань — свежы твар на фоне старых фігурантаў польскай палітсцэны. Па-другое, ён — жывы сімвал мадэрнізацыі.

Няма сумневаў, што прыход гея ў Бельведэр будзе рэвалюцыяй для каталіцкай Польшчы. Хадзілі плёткі, што палітык нават пачаў фармаваць выбарчы штаб і весці перамовы з патэнцыйнымі партнёрамі.

Усё ішло добра да мінулага тыдня, калі выбухнуў скандал. Высветлілася, што адзін з супрацоўнікаў дэпартаменту культуры Слупска, 31-гадовы настаўнік танцаў, быў педафілам. Прычым гарадская адміністрацыя намагалася схаваць гэты факт ад грамадскасці, і нават ад бацькоў.

Няма сумневаў, што скандал можа пахаваць аспірацыі маладога палітыка.

Паводле польскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: