Польшча. Зноў пра расійскую інтэрвенцыю

Не пакінулі без увагі вучэнні «Захад–2017» і польскія пісьменнікі. Напярэдадні ў кніжных крамах Польшчы з’явілася кніга «Inwazja» («Інтэрвенцыя»), якую напісаў публіцыст Войтак Мілашэўскі.
Кніга распавядае пра магчымую акупацыю Польшчы з боку Расіі. Навінка выклікала моцную рэакцыю аўдыторыі, паколькі ў яе персанажах можна лёгка пазнаць цяперашніх лідараў Польшчы. Яны, калі верыць сюжэту, не здольныя абараніць краіну.

Польская армія пад іх кіраўніцтвам на старонках кнігі ўвесь час адступае. Ініцыятарамі сапраўднага супраціву становяцца простыя палякі, далёкія ад пафасу нацыяналізму — фішкі цяперашняга ўраду.

Аднак самы вялікі скандал справакавала версія аўтара пра тое, што NATO ў выпадку польска-расійскай вайны праігнаруе просьбы Польшчы пра дапамогу.

Сам аўтар кажа, што яго кніга — папярэджанне цяперашняй польскай эліце, якая ўмудрылася пасварыцца з усімі суседзямі, і ў тым ліку з немцамі. Застаецца дадаць, што пакуль выдадзеная толькі першая частка «Інтэрвенцыі». З часам аўтар збіраецца апублікаваць працяг скандальнай кнігі.

Паводле польскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: