Польшча робіць стаўку на электрычны гарадскі транспарт

Да 2020 года Польшча выдаткуе на электрычныя аўтобусы больш за 525 мільёнаў еўра.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота markusmarcinek/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча робіць стаўку на электрычны гарадскі транспарт

Да 2020 года Польшча выдаткуе на электрычныя аўтобусы больш за 525 мільёнаў еўра.

Да 2020 года на вуліцах польскіх гарадоў паявіцца тысяча электрычных аўтобусаў. Напрыканцы мінулага года ў Міністэрстве навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы была падпісаная дамова, якая дазволіць фінансаваць іх пакупку.

Пад дакументам падпісаліся прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра даследаванняў і развіцця і Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі.

Віцэ-прэм'ер, міністр навукі і вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін (Jarosław Gowin) заявіў, што мэта Польшчы — стаць еўрапейскім лідарам па вытворчасці аўтобуса з нулявым узроўнем выкідаў.

Яраслаў Говін распавёў:

— Ужо сёння польскія электрычныя аўтобусы ездзяць па вуліцах еўрапейскіх гарадоў, напрыклад, у Нямеччыне. Я лічу, што ў нас ёсць дастатковы навуковы і эканамічны патэнцыял дзеля таго, каб Польшча стала лідарам у гэтай галіне.

Першыя 300 з тысячы новых электрабусаў павінны паявіцца ў Сілезіі. Акрамя таго, электрабусы купяць гарадскія ўлады Варшавы, Зялёнай Гуры, Любліна, Сталёвай Волі і Лешна.

Электрычныя аўтобусы для польскіх гарадоў будуць каштаваць 2 мільярды 200 мільёнаў злотых (больш за 525 мільёнаў еўра).

www.radyjo.net


Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-01-03 17:21:40
Палякі выбралі слушны кірунак - можа, у выніку захаваюць сваё прыроднае асяроддзе... "Па горадзе лепей гойсаць на грамадскім транспарце або на ровары (а між гарадамі пашырыць сеціва лятучак-электрычак, на крайняк пусціць «бусы»)". http://belisrael.info/?p=13498

Каментаваць