Польшча спрасціла выдачу віз грамадзянам Беларусі

Апрацоўкай заяў на атрыманне віз будуць займацца не толькі польскія консулы ў Беларусі, але і супрацоўнікі аддзела МЗС Польшчы.
Працэдура выдачы польскіх віз грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі гэтай краіны, становіцца прасцей. Як перадаў тэлеканал «Белсат», указ міністэрства замежных спраў Польшчы ўступіў у сілу ў панядзелак, 14 чэрвеня. Такім чынам Беларусь стала першай краінай, чые жыхары змогуць скарыстацца новым механізмам.

Гаворка ідзе пра тое, што займацца апрацоўкай заяў на атрыманне візы ад беларускіх грамадзян і прымаць рашэнне аб выдачы дазваленчых дакументаў будуць не толькі польскія консулы на тэрыторыі Беларусі, але і супрацоўнікі спецыяльнага аддзела ў МЗС Польшчы, у які можна будзе звярнуцца дыстанцыйна. Працэдура закране не толькі рабочыя, але і турыстычныя візы.

Падрабязная схема падачы заяў пакуль не растлумачана.

Польскі бок шмат гадоў казащ пра неабходнасць павялічыць лік консульскіх работнікаў у Беларусі. Часткова зняць з іх нагрузку атрымалася пасля адкрыцця візавых цэнтраў і нарошчвання колькасці віз, якія выдаваліся на тэрмін больш за год.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: